Навiны бібліятэкi

Бібліятэка віншуе ўсіх сваіх чытачак з надыходзячым святам, з Міжнародным жаночым днём, жадае сонечнага настрою, здароўя, кахання і выканання ўсіх жаданняў! Да гэтай даты на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава “Жаночы почырк нашага часу”. На ёй прадстаўлены літаратурныя творы, якія выйшлі з-пад пяра Н. Батраковай, В. Токаравай, Дз. Рубінай, Г. Берсяневай, К. Вільмант, Т. Усцінавай, А. Марынінай, Д. Данцовай і інш. У сваіх творах аўтары адкрываюць чытачу новы свет - жыццё, думкі і пачуцці, апісаныя вачыма жанчыны. Запрашаем абраць сабе кнігу па душы!

Пачатак сакавіка - гэта не толькі натхненне, кветкі і Сусветны жаночы дзень. Гэта яшчэ і золкі вецер, пераход на новы светлавы дзень і авітаміноз. Для таго, каб цудоўныя дзяўчаты не гублялі веру ў сябе і ў вясну, мы падрыхтавалі святочны топ, сабраўшы самыя натхняльныя біяграфіі вялікіх жанчын.

5 кніг пра выдатных жанчын

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 3 па 10 сакавіка ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лютым месяцы гэтага года.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛЮТЫМ 2023 г.

Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, свабоднай ад наркаманіі. Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспецы дзяржавы.
У чытальнай зале навучальнага корпуса № 3 аформлена кніжна-часопісная выстава “Наркотыкі – шлях у нікуды”.

Набліжаецца 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны, адно з самых мужных свят у годзе, і ў нас з'явілася выдатная нагода парадаваць прадстаўнікоў моцнага полу сваёй ўвагай. Да гэтай цудоўнай даты бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу “Ён і кніга: кнігі з мужчынскім характарам”, дзе кожны зможа выбраць кнігу па душы.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты!

21 лютага –  Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.     Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна лічыцца самай мілагучнай пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Яна утрымлівае велізарную колькасць слоў, якія нельга перавесці даслоўна. У гэтым ёсць яе ўнікальнасць і непаўторнасць.

У лютым 2023 года выйшаў абноўлены рэйтынг інстытуцыйных рэпазітараў Transparent ranking: Institutional Repositories by Google Scholar. (https://repositories.webometrics.info/en/node/32). Паводле апублікаваных дадзеных, рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта займае 244 месца сярод 4627 інстытуцыйных сховішчаў і ў параўнанні з папярэднім ліпеньскім рэйтынгам падняўся на 17 пазіцый.

У чытальнай зале навучальнага корпуса № 3 аформлена выстава "Успамінаючы Аўганістан". На выставе прадстаўлена навукова-папулярная і мастацкая літаратура. Выданні распавядаюць пра баявыя дзеянні савецкіх войскаў на тэрыторыі рэспублікі ў 1979–1989 гг., пра баявыя аперацыі і нялёгкія лёсы салдат і афіцэраў. Тут вы зможаце знайсці матэрыялы аб удзельніках афганскай вайны, якія сумленна і мужна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Вас не пакінуць абыякавымі ўспаміны, дзённікі, лісты савецкіх салдат, па якіх можна ўбачыць аб'ектыўную карціну той трагічнай для нашага народа вайны.

Дзень камп'ютаршчыка - міжнароднае прафесійнае свята работнікаў сферы IT-тэхналогій. Ён лічыцца неафіцыйным, але стаў настолькі вядомы і распаўсюджаны, што ўваходзіць у многія святочныя календары, адзначаецца ўсімі, хто якім-небудзь чынам адносіцца да гэтай прафесіі.

Подписаться на Навiны бібліятэкi