Іхтыафаўна

«Іхтыялогія – навука аб рыбах» так называецца кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя аб свеце марскіх насельнікаў, прадстаўленая на абанеменце вучэбнай літаратуры (корпус 3, аўд. 3214). Рыбы - вельмі важны кампанент планеты Зямля. Выстава адлюстроўвае разнастайныя спецыфічныя прыстасаванні арганізма рыбы да асяроддзя пражывання, змяшчае пытанні па размнажэнню і біялагічных характарыстыках рыб, асаблівасцях іх жыццёвага цыкла.

Прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”

12 мая ў Прэс-цэнтры Дома друку адбылася прэс-канферэнцыя “Сіла рэгіёнаў. Уступная кампанія 2023 на прыкладзе Брэсцкай вобласці”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ПалесДУ і ПАЭІ НАН Беларусі

У межах узмацнення навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 11 мая 2023 было падпісана пагадненне аб узаемадзеянні паміж ПалесДУ і Палескім аграрна-экалагічным інстытутам (ПАЭІ). ПАЭІ НАН Беларусі (г. Брэст) спецыялізуецца на правядзенні фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне распрацоўкі навукова-абгрунтаваных мер, накіраваных на захаванне і рацыянальнае карыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу палескага рэгіёна, што ў поўнай меры адпавядае задачам Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 “Аб стварэнні ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” з арыентацыяй на дадзены рэгіён.

Міжнародны патрыятычны форум «Я кажу “Так”! »

З 2 па 5 мая на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў ХІІІ адкрыты міжнародны моладзевы форум  «Я кажу “Так”!», у якім прыняла ўдзел намеснік старшыні Каардынацыйнага савета ПалесДУ Юдзіна Вікторыя.

Прадстаўнікі ПалесДУ прынялі ўдзел у Парадзе Перамогі

​​​​​​​9 мая, у Дзень Перамогі, на галоўнай пляцоўцы горада Пінска прайшоў урачысты парад. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічных арганзацый “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, прадстаўнікі прафкама ПалесДУ прынялі ўдзел у мерапрыемстве, на якім аддалі даніну памяці загінуўшым і ўшанавалі жывых ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

15 мая ў Беларусі адзначаецца Міжнародны Дзень сям'і

Міжнародны дзень сям'і адзначаецца ў свеце 15 мая. Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН, а адбылося гэта 20 верасня 1993 года. Мэта свята - прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям'і, якіх сёння існуе вялікая колькасць.

15 мая – Міжнародны Дзень сям'і

Сям'я - гэта адна з галоўных каштоўнасцяў у нашым жыцці. Сем'і бываюць розныя, і для кожнага - гэта нешта сваё, асаблівае. Кожная сям'я ўнікальная, у кожнай - свае традыцыі і правілы, болі і радасці. Якой бы ні была ваша, важна, каб у ёй панавалі каханне, паразуменне і павага адзін да аднаго. Пабудаваць такую сям'ю - сапраўднае мастацтва, якое патрабуе вопыту, мудрасці і добрага прыкладу перад вачыма. 

Тэставы доступ да платформы Wanfang Data

З 10.05.2023 г. па 09.06.2023 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да кітайскай платформы Wanfang Data.

Базы дадзеных уключаюць: часопісы, дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, законы, прадукцыю кітайскіх кампаній, кітайскія нацыянальныя стандарты, кітайскія патэнты, нацыянальныя навуковыя ўзнагароды / дасягненні, кітайскі індэкс навуковага цытавання і г. д.

9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 мая – Дзень Вялікай Перамогі над фашызмам у другой Сусветнай вайне. Дзень Перамогі святкуюць не толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, але і іх дзеці, унукі, праўнукі. Гісторыя гэтага вялікага свята яшчэ раз нагадвае пра гераізм і патрыятызм усіх абаронцаў нашай Радзімы. Дзень Перамогі - гэта свята ў гонар усіх тых, хто падарыў нам мір на нашай зямлі!

Подписаться на