Навiны

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры вучэбнага корпуса №3 (каб.3221) экспануецца кніжная выстава "На крылах роднай мовы", прымеркаваная да Тыдня роднай мовы. На экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, М. Танка, І. Навуменка і інш.

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён у Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”. Для ўдзельнікаў студэнцкіх дзён было падрыхтавана шмат конкурсаў і мерапрыемстваў: адкрыццё выставы “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, цырымонія афіцыйнага адкрыцця студэнцкіх дзён у Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, парад студэнцкай моладзі “Студэнцтва! Поспех! Адзінства!”, маладзёжныя варкшопы.

​​​​​​​16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

17 верасня ў мемарыяльным комплексе на брацкай магіле воінаў-вызваліцеляў у гарадскім парку культуры і адпачынку ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Валанцёры нашага ўніверсітэта  сумесна з валанцёрамі ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі штогадовага Рэспубліканскага марафона “Валанцёрства – гэта мы!”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

​​​​​​​У межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні”, прымеркаванай да 925-годдзя заснавання горада Пінска 16 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый прайшоў круглы стол на тэму “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).

​​​​​​​17 верасня ў горадзе Пінску ў Дзень народнага адзінства прайшоў абласны этап рэспубліканскага чэмпіяната “Ведаю Беларусь” па хуткаснай зборцы спілс-карт сярод студэнтаў.

​​​​​​​16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта ”Да Дня народнага адзінства”, які прымеркаваны менавіта да гэтага свята.

Удзел у напісанні дыктанта прыняў і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць І Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пінскія чытанні”, прымеркаваная да 925-годдзя заснавання горада Пінска. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні эканомікі, банкаўскага сектара, развіцця біятэхналогій, інжынірынга, здаровага ладу жыцця. Не абмінуць і гісторыка-культурную спадчыну Пінска і Пінскага раёна.

​​​​​​​15 верасня 2022 года  на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася дзелавая сустрэча Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта і горада Яньтай (Кітайская Народная Рэспубліка).

У ходзе сустрэчы падпісана пагадненне аб устанаўленні адносін дружалюбнага супрацоўніцтва паміж г. Яньтай (правінцыя Шаньдун, Кітайская Народная Рэспубліка) і г. Пінск (Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь).

​​​​​​​16 верасня ў Мінску, на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прайшоў Беларускі студэнцкі патрыятычны форум. Ад ПалесДУ у мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта Вольга Мацука і старшыня студэнцкага савета факультэта эканомікі і фінансаў Вікторыя Юдзіна.

​​​​​​​15 верасня ў межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні” адбылася работа тэматычнай навукова-практычнай пляцоўкі “Тэхналогіі здаровага ладу жыцця і патэнцыял стварэння новых харчовых прадуктаў на аснове айчыннай сыравіннай базы”.

Подписаться на Навiны