10 верасня, у апошні дзень Тыдня спорту ў ПалесДУ адбыўся Майстар-клас па самаабароне «Self-defense training». Правялі яго для студэнтаў прызёр міжнародных турніраў, 7- разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па кекусінкім каратэ Гардзяйчук Максім і 6-разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па кекусінкім каратэ Даніла Палюховіч, студэнты 2 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.









