Бюлетэнь новых паступленняў
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КАСТРЫЧНІКУ 2023 г.
- Подробнее о Бюлетэнь новых паступленняў
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КАСТРЫЧНІКУ 2023 г.
Сучаснаму студэнту даўно не складае цяжкасці адшукаць патрэбную яму інфармацыю. А вось не заблудзіцца ў бясконцым патоку дадзеных з розных (правераных і неправераных) крыніц - гэта ўжо практычна мастацтва. Крыніцай навуковай інфармацыі, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, выкладзенай у зручнай і сучаснай форме, з'яўляюцца базы дадзеных і электронныя бібліятэкі.
Да 31 снежня 2023 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да Рэсурснага цэнтра замежных моў, размешчаны на платформе ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка online”. У перыяд доступу чытачы змогуць заходзіць на сайт https://www.biblioclub.ru/ і карыстацца ўсімі матэрыяламі ў рэжыме пастаронкавага прагляду. Доступ да матэрыялаў адкрыецца пасля аўтарызацыі пад лагінам і паролем ці па IP-адрасу ўніверсітэта.
31 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №3 (аўд.3332), адбудзецца мерапрыемства “Чароўны Коласа радок”, прысвечанае 100-годдзю паэмы Я. Коласа “Новая зямля”.
Пачатак ў 13.30.
Сардэчна запрашаем!
У жыцці кожнага чалавека бываюць моманты, калі здаецца, што ўсё ідзе не так, як хацелася б. Цяжкія выпрабаванні, цяжкасці і няўдачы могуць моцна падарваць наша самаадчуванне і веру ў свае сілы. У такія моманты нам патрэбная падтрымка, якую можна знайсці ў кнігах. Літаратура дапамагае зразумець, што мы не самотныя са сваімі праблемамі і дае натхненне і матывацыю. Творы, дзе героі змагаюцца са сваімі страхамі і цяжкасцямі, паказваюць, што сіла духу можа пераадолець любыя перашкоды.
24 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці прайшла “Сустрэча пакаленняў” з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сімвалічна, што яна праходзіла напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Сяргеевіч Лук'янаў адзначыў яшчэ адзін сімвалізм сустрэчы – яна праходзіць напярэдадні 60-годдзя студатрадаўскага руху ў Беларусі.
У Палескім дзяржаўным універсітэце праходзіць конкурс творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «ДЭБЮТ – 2023». 24 кастрычніка дэбютанты прадэманстравалі сваю творчасць у намінацыях: «Вакальнае мастацтва», «Інструментальнае мастацтва». Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала журы:
Вольга Уладзіміраўна Гарбачэўская – педагог-арганізатар, кіраўнік народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу».
19 кастрычніка на базе ААТ “Івацэвічдрэў” адбыўся семінар на тэму “Цыфравізацыі рэальнага сектара эканомікі: сфера прымянення, інструменты, вопыт і парадак фінансавання”. Арганізатарамі семінара выступілі Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, ААТ “Івацэвічыдрэў”, ЗАТ “Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк”. Мадэравалі мерапрыемства Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, а таксама дырэктар ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» Макарук Дзмітрый Георгіевіч.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий