Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гістарычнай перспектыве” 

​​​​​​​19 мая 2023 г. на базе факультэта эканомікі і фінансаў ПалесДУ пачала працу VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя, палітычныя і культурныя працэсы на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гістарычнай перспектыве”.

Міжнародны кангрэс ”Эканоміка, адукацыя, кадры”

​​​​​​​Дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе рэктара Дуная Валерыя Іванавіча, прарэктара па вучэбнай рабоце Залатаровай Вольгі Аляксандраўны і дэкана факультэта эканомікі і фінансаў Ржэўскай Таццяны Аляксандраўны прыняла ўдзел у Міжнародным кангрэсе “Эканоміка, адукацыя, кадры”.

​​​​​​​Сустрэча рэктара са старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета

18 мая рэктар Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся са старшынёй Каардынацыйнага студэнцкага савета Краўчук Алесяй, а таксама з Мацука Вольгай, якая займала гэту пасаду раней.

Маладзёжны кірмаш вакансій

17-18 мая студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Маладзёжным кірмашы вакансій па пытанні працаўладкавання вучнёўскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў.

Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні з установамі адукацыі Зімбабвэ

У рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі кіраўнікоў зімбабвійскіх устаноў адукацыі і арганізацый 16 мая адбылася сустрэча дэлегацыі з Міністрам адукацыі Іванцом Андрэем Іванавічам і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як фактар фарміравання патрыятызму

18 мая ў межах правядзення Адзінага дня інфармавання ліцэісты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам выхавацеля Козак Жаны Уладзіміраўны наведалі музейныя пакоі.

Агляд праектаў на ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД-19!

16 мая 2023 г. прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў – ПІНСК ІНВЕСТ УІКЭНД – 19! У межах папярэдняга агляду бізнес-ідэй навучэнцамі і студэнтамі розных груп і спецыяльнасцей былі прадстаўлены праекты, якія маюць эканамічную і сацыяльную значнасць. Асноўная доля праектаў маладых распрацоўшчыкаў закранае даследаванні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​Студэнты, ліцэісты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прынялі ўдзел у гарадскім ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Іхтыафаўна

«Іхтыялогія – навука аб рыбах» так называецца кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя аб свеце марскіх насельнікаў, прадстаўленая на абанеменце вучэбнай літаратуры (корпус 3, аўд. 3214). Рыбы - вельмі важны кампанент планеты Зямля. Выстава адлюстроўвае разнастайныя спецыфічныя прыстасаванні арганізма рыбы да асяроддзя пражывання, змяшчае пытанні па размнажэнню і біялагічных характарыстыках рыб, асаблівасцях іх жыццёвага цыкла.

Подписаться на