Міжнародны навуковы праект ПалесДУ на Першай выставе-форуме ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі”

У межах пагаднення з Пінскім раённым выканаўчым камітэтам з мэтай арганізацыі часовай працоўнай занятасці, а таксама прыцягнення моладзі да грамадска карыснай працы стартавала кампанія па збору яблык на базе ААТ “Пачапава”.
Пажадаем нашым студэнтам цёплага сонечнага надвор’я і зладжанай працы ў камандзе!
10 кастрычніка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі дэлегацый Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны ваеннай разведкі”, Расійскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Савет ветэранаў ваеннай разведкі”.
8 кастрычніка 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася спартландыя “Мы разам!!!”, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У спартландыі прынялі ўдзел зборныя каманды Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Падводзім вынікі анлайн-віктарыны “Якуб Колас на Пінскім Палессі”. У сярэдзіне верасня бібліятэка прапанавала прыняць удзел і адказаць на 25 пытанняў пра жыццёвы і творчы перыяд народнага пясняра Беларусі падчас працы на Піншчыне. Усе пытанні на наш погляд простыя і даступныя. За гэты кароткі час вырашылі праверыць свае веды 43 удзельнікі, з якіх 23 паспяхова адказалі на ўсе пытанні, а 20 па нейкім прачынам толькі азнаёміліся з віктарынай.
На абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус № 3, аўд. 3214) падрыхтавана выстава "Кадравы менеджмент". Змест прадстаўленай літаратуры раскрывае апошнія тэндэнцыі на рынку кадравага менеджменту. З прапанаваных кніг вы даведаецеся аб менеджменце, кадравых інавацыях і тэхналогіях, дакументацыйным забеспячэнні. Аўтары навучальных дапаможнікаў і манаграфій разглядаюць пытанні падбору і кіравання персаналам, працоўнага права, рызык у кадравай справе.
Запрашаем студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта наведаць кніжную выставу.
З 10 кастрычніка 2022 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту прадастаўлены доступ да Кансорцыума сеткавых электронных бібліятэк (аб'яднанне фондаў галіновых СЭБ).
Адзіны фонд кансорцыума СЭБ уключае 53 000 кніг, падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, якія аказваюць дапамогу ў адукацыйным працэсе.
Даступны кантэнт вылучаны ў ЭБС сінім шрыфтам.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий